BE RU EN

Барыс Філатаў: Падонкі радуюцца гібелі ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганску

  • 14.06.2014, 14:54

Расейцы ў Інтэрнэце адкрыта радуюцца смярцям ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў збітым тэрарыстамі самалёце Іл-76 у Луганску.

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісаў намеснік губернатара Днепрапятроўскай вобласці Барыс Філатаў.

"Цынізм рускіх падонкаў дзівіць. Яны шчыра радуюцца смярцям нашых хлопцаў у Інтэрнэце", - адзначыў ён.

Філатаў таксама пацвердзіў, што большая частка загінулых дэсантнікаў была родам з Днепрапятроўскай вобласці.

"Для тых, у каго засталіся хоць рэшткі розуму. З 49 чалавек загінулых: 9 - чальцы экіпажа з Запарожскай вобласці.

Два дэсантніка з Данецка, па адным: з Херсона, Адэсы, Харкава, Луганска, Кіраваграда. Астатнія 32 чалавекі з нашай вобласці: Днепр - 10 чалавек, Крывы Рог - 6, Паўлаград - 2, Днепрадзяржынск - 2, Нікапаль - 2, Львоў - 1. Астатнія хлопцы з сельскіх раёнаў Днепрапятроўшчыны. Вечная памяць! Вось такая ў вас "Наваросія" выйшла ў адным самалёце", - напісаў Філатаў.

Апошнія навіны