BE RU EN

Зборная Чылі на ЧС перамагла аўстралійцаў

  • 14.06.2014, 11:29

Зборная Чылі адолела каманду Аўстраліі ў матчы першага тура ў групе В на чэмпіянаце свету ў Бразіліі.

Сустрэча завяршылася з лікам 3:1 на карысць паўднёваамэрыканцаў, піша Lenta.ru.

На 12-й хвіліне вызначыўся нападнік чылійцаў Алексіс Санчэс, а праз дзве хвіліны перавагу падапечных Хорхе Сампаёлі падвоіў Хорхе Валдзівія. На 35-й хвіліне дакладным ударам галавой адзначыўся аўстраліец Цім Кэхіл, але ў кампенсаваны час каманда Чылі забіла яшчэ адзін мяч намаганнямі Жана Басэжура.

Дзякуючы перамозе чылійцы выйшлі на другое месца ў квартэце В, дзе ў другім матчы зборная Нідэрландаў разграміла Гішпанію з лікам 5:1 і з дапамогай лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў заняла першую пазіцыю. У другім туры галандцы згуляюць з аўстралійцамі, а гішпанцы будуць змагацца з чылійцамі. Абедзве сустрэчы пройдуць 18 чэрвеня.

Апошнія навіны