BE RU EN

Карупцыянер Бароўскі стане гендырэктарам МТЗ?

  • 13.06.2014, 11:23

Новым гендырэктарам Менскага трактарнага завода можа стаць Аляксандр Бароўскі.

Пра гэта сайту charter97.org адзін з работнікаў прадпрыемства.

«На менскім трактарным ходзяць чуткі пра прызначэнне новага генеральнага дырэктара. Шакавала інфармацыя, што ім будзе Аляксандр Васільевіч Бароўскі», - адзначыў чытач.

На самім заводзе дадзеную інфармацыю карэспандэнту charter97.org не пацвердзілі, але і не абверглі, спаслаўшыся на тое, што самі пра ўсё даведаюцца ў апошні момант.

«Мы нічога не ведаем, таму што гэта вырашаецца на ўзроўні Міністэрства прамысловасці. Вы ж самі ведаеце - мы людзі падначаленыя, і даведаемся пра рэальнае прызначэнне, калі прыходзіць загад з міністэрства», - сказалі ў прыёмнай МТЗ.

Варта адзначыць, што з асобай Аляксандра Бароўскага звязаны гучны карупцыйны скандал. Будучы старшынёй канцэрна «Белнафтахім», 30 траўня 2007 года ён быў арыштаваны КДБ за крадзеж і за злоўжыванне службовым становішчам. 27 сакавіка 2008 года Бароўскі быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама на 3 гады пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады ў дзяржаўных арганізацыях і прадпрыемствах.

У снежні 2008 года ён быў памілаваны Лукашэнкам і выйшаў на волю. Роўна праз год Бароўскага прызначылі на пасаду гендырэктара Менскага аўтамабільнага завода, якую ён займаў да канца 2012 года.

Апошнія навіны