BE RU EN

У аэрапорце Гародні пройдуць спаборніцтвы ліхачоў

  • 12.06.2014, 20:50

22 чэрвеня ў аэрапорце Гародні (Абухова) пройдзе другі этап чэмпіянату Беларусі ў дрыфтынгу - velcom Дрыфт Гародня.

Этап збярэ пілотаў з розных куткоў Беларусі, таксама чакаюцца госці з Расеі і Літвы. У гэтым годзе спаборніцтвы пройдуць на новым асфальтавым пакрыцці, так што мы можам чакаць яшчэ больш блізкія парныя заезды ў ТОП-16 з вялікай колькасцю дыму. Суддзі створаць самую хуткасную канфігурацыю ў гісторыі чэмпіянату Беларусі ў дрыфтынгу, так што пілоты будуць разганяцца да 150 км/г перад пастаноўкай у намець, паведамляе «Блог Гародня».

Пра свой удзел заявіў вядомы аўтаспартовец з Гародні Дзмітрый Нагула, які ў гэтым годзе выступае на Nissan S13.

Апошнія навіны