BE RU EN

Мінздраў абяцае «годна» павысіць заробак лекарам

  • 12.06.2014, 17:29

Міністр аховы здароўя паабяцаў павысіць заработную плату медыкам з 1 верасня.

Пра гэта Васіль Жарко заявіў журналістам у Палацы Рэспублікі, дзе пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня медыцынскіх работнікаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Нам трэба пралічваць нашы магчымасці: з ліпеня пачнецца адпускная пара. Мы можам павысіць зарплату і зараз, але яна будзе не настолькі значнай, як калі гэта зрабіць восенню. Да восені мы годна павысім зарплату, і яна будзе значна вышэй, чым цяперашняя», - сказаў ён.

Міністр нагадаў, што раней планавалася павысіць зарплату ў медыцынскай сферы з 1 ліпеня.

У цяперашні час сярэднямесячная зарплата ў медыцынскай сферы складае каля Br4,3 млн, у лекараў - Br6,4 млн, медыкаў сярэдняга звяна - Br4,3 млн.

Апошнія навіны