BE RU EN

Ліст луганскіх тэрарыстаў «не дайшоў» да беларускага МЗС

  • 12.06.2014, 16:01

МЗС Беларусі не атрымліваў зваротаў аб прызнанні самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі».

Пра гэта заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Зміцер Мірончык, піша БелаПАН.

«МЗС Беларусі не атрымліваў ніякіх афіцыйных зваротаў або зваротаў, якія мы можам лічыць афіцыйнымі ў гэтай сувязі», - сказаў ён.

Зварот лідараў сепаратыстаў да ўладаў больш, чым дзесятка краін, уключаючы Беларусь, з просьбай аб прызнанні «незалежнасці» быў апублікаваны ўчора.

Раней, 17 траўня 2014 года, Генеральная пракуратура Украіны прызнала «Луганскую Народную Рэспубліку» тэрарыстычнай арганізацыяй. Ведамства патлумачыла, што гэтая структура мае ўсе адпаведныя прыкметы: выразную іерархію, каналы фінансавання і паставак зброі. Па фактах дзейнасці кіраўніцтва «рэспублік» расследуюцца крымінальныя справы.

Апошнія навіны