BE RU EN

Расейскія танкі перасеклі мяжу Украіны

  • 12.06.2014, 14:36

Расейская агрэсія супраць Украіны перайшла на новы ўзровень.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў галоўрэд Цензор.нет Юрый Бутусаў. Інфармацыю пацвердзіў міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў.

"Сёння ноччу тры танка Т-72 перасеклі дзяржаўную мяжу Украіны з боку Расеі. Адзін танк знаходзіцца ў населеным пункце Снежнае. Два іншых танка выехалі з горада. У наваколлі Снежнага гэтыя танкі былі перахопленыя ўкраінскімі войскамі. Ідзе бой. Ёсць інфармацыя, што адзін расейскі Т-72 падбіты", - заявіў ён.

Паводле інфармацыі крыніц у сілавых структурах, на расейскай тэрыторыі ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Украінай размешчаныя дадатковыя сілы - бронетэхніка і рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 "Град", якія таксама могуць быць накіраваныя ва Украіну ў любы момант.

Шматлікія жыхары Снежнага, якія паведамляюць у органы ўнутраных спраў пра з'яўленне танкаў у Снежным, кажуць, што экіпаж, не хаваючыся, кажа пра сваё расейскае паходжанне, што яны прыехалі "вызваляць Украіну" і гэта іх "інтэрнацыянальны абавязак". Аднак мясцовае насельніцтва падтрымкі акупантам не дэманструе.

"Эксперты мяркуюць, што бронетэхніка, якой кіруюць расейскія вайскоўцы, можа быць завезеная з Крымв. Крэмль разлічвае такім прымітыўным спектаклем схаваць расейскае паходжанне танкаў", - напісаў Юрый Бутусаў.

Архіўнае фота РІА "Новости"

Апошнія навіны