BE RU EN

Гамяльчанка арганізавала абменнік дома

  • 12.06.2014, 12:46

320 млн рублёў выявілі ў кватэры жыхаркі Гомеля супрацоўнікі АБЭЗ Савецкага РАУС.

Жанчына дома арганізавала абменны пункт. Паслугамі па продажы і набыцці буйных сум валюты карысталіся ў асноўным камерсанты. Памер адной здзелкі дасягаў $15 тысяч, піша мясцовае выданне «Советский район».

У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

- Акрамя крымінальнай адказнасці, за незаконныя валютна-абменныя аперацыі прадугледжаная таксама адміністрацыйная, - удакладніў намеснік начальніка Савецкага РАУС Андрэй Баранец. - Грамадзяне, якія карыстаюцца паслугамі валютчыкаў, рызыкуюць атрымаць штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння.

З пачатку года супрацоўнікі АБЭЗ выявілі тры правапарушэнні, звязаныя з нелегальнымі валютна-абменнымі аперацыямі. З незаконнага абароту канфіскавана валюты на суму больш за 350 млн рублёў.

Апошнія навіны