BE RU EN

Германія абвінавачвае Расею ў шпіянажы

  • 11.06.2014, 21:48

На фоне канфлікту ва Украіне расейскія спецслужбы актывізавалі сваю дзейнасць у Германіі.

Гэта вынікае з заявы кіраўніка Федэральнага ведамства па ахове канстытуцыі Ганса-Георга Масэна, зробленай у сераду, 11 чэрвеня, паведамляе Deutsche Welle.

Як заявіў Масэн, у цяперашні час яго арганізацыя "назірае спробы расейскіх спецслужбаў здабыць звесткі аб патэнцыйных палітычных, эканамічных і ваенных наступствах, якія цягне за сабой украінскі крызіс", цытуе яго словы агенцтва dpa.

Асаблівую цікавасць, на думку эксперта, у расейскіх спецслужбаў выклікае тое, як Германія, Еўразвяз і НАТА ацэньваюць палітыку Масквы ў адносінах да Украіны, магчымасць мер у адказ, а таксама нямецкая і еўрапейская энергетычная палітыка.

Нароўні з дзейнасцю ў атрыманні інфармацыі, паведамляе агенцтва AFP, расейскія спецслужбы спрабуюць паўплываць на фарміраванне грамадскай думкі ў Германіі з дапамогай прапаганды, сказаў Масэн.

Апошнія навіны