BE RU EN

Тэрарысты просяць Лукашэнку прызнаць незалежнасць «ЛНР»

  • 11.06.2014, 21:34

Самаабвешчаная «Луганская народная рэспубліка» звярнулася да ўлад 13 краін.

Тэрарысты просяць Арменію, Беларусь, Венесуэлу, Казахстан, Кітай, Кубу, Нікарагуа, Расею і шэраг іншых дзяржаў, а таксама непрызнаныя Абхазію, Прыднястроўе і Паўднёвую Асецію прызнаць іх незалежнасць. Тэкст звароту апублікаваны 11 чэрвеня прэс-службай самаабвешчанай «рэспублікі».

Заява падпісаная кіраўніком «вярхоўнага савета ЛНР» Аляксеем Каракіным. Яна, як паведамляюць прадстаўнікі сепаратыстаў, была прынятая напярэдадні ўвечары.

22 траўня «вярхоўны савет» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» звярнуўся з аналагічнай просьбай да ўлад Расейскай Федэрацыі.

Фота: EFE/EPA

Апошнія навіны