BE RU EN

Бабруйск стаў расейскім?

  • 11.06.2014, 11:49

Па крайняй меры, так лічаць у найбуйнейшай мясцовай газеце.

«Вечерний Бобруйск» - выданне, якое выходзіць тыражом каля 9 тысяч экземпляраў і заснаванае ў 2000 годзе. Яго галоўным рэдактарам з'яўляецца Наталля Сысой.

Асноўныя матэрыялы газеты прысвечаныя гарадскім навінам і афіцыйнай хроніцы. Нягледзячы на тое, што выданню хутка споўніцца 15 гадоў, яго афіцыйны сайт мае адрас з даменам .ru. На гэта звяртаюць увагу наведвальнікі, збітыя з панталыку з нагоды дзіўнага пазіцыянавання газеты ў інтэрнэце.

Адрас bobruisk.ru быў зарэгістраваны яшчэ ў 2005 годзе.

Апошнія навіны