BE RU EN

Патоп у Менску: цэнтр горада і спальныя раёны - пад вадой

  • 1.06.2014, 21:57

З-за магутных ліўняў Менск зноў затапіла.

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак. У выніку ліўняў затопленыя цэнтр Менска, вуліца Машэрава, микрараёны Курасоўшчына, Сухарава, Брылевічы, Паўднёвы Захад і Серабранка.

Відавочцы паведамляюць пра затапленне некаторых станцый метро. З-за ліўня паралізаваны рух грамадскага транспарту па некаторых вуліцах.

Белгідраметэацэнтр паведамляе, што заўтра на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя, прагрымяць навальніцы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы град. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў цяпла. Днём будзе ад плюс 15 на захадзе да 25 градусаў вышэй за нуль на ўсходзе краіны.

Фото с twitter tut.by
Фото с twitter tut.by
Фото с twitter tut.by
Фото с twitter tut.by
Фото с twitter tut.by
Фото с twitter tut.by
Фото с twitter tut.by
Фото с twitter tut.by
Фото с twitter tut.by
Фото с сайта nn.by

Апошнія навіны