BE RU EN

Кадыраў: Кадыраў: 74 тысячы чачэнцаў гатовыя навесці парадак ва Украіне

  • 1.06.2014, 19:17

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі чакае загаду Пуціна аб уварванні ва Украіну.

Рамзан Кадыраў заявіў, што толькі вярхоўны галоўнакамандуючы Узброеных Сіл РФ, прэзідэнт Уладзімір Пуцін можа аддаць загад накіраваць вайскоўцаў ва Украіну, і ён чакае гэтага загаду. Пра гэта кіраўнік рэспублікі заявіў у інтэрв'ю праграме «Весткі ў суботу з Сяргеем Брылёвым», піша Галоўкам.

Ён прызнаў, што ва Украіне сапраўды ёсць чачэнцы, але ён іх туды не накіроўваў. Палітык адзначыў, што сярод тых, каго ён бачыў на фотаздымках з Усходу Украіны, ёсць былыя вайскоўцы з чачэнскіх падраздзяленняў.

«Калі чалавек добраахвотна едзе, то мы не маем права яго спыняць. Гэта ж яго выбар. Але, каб аддаць загад, то гэта прэрагатыва вярхоўнага галоўнакамандуючага краіны, прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, таму мы пакуль нікога ад сябе не накіроўваем. Мы чакаем загаду. Калі будзе загад, то з задавальненнем яго выканаем, бо воін - гэта абаронца народа, абаронца Айчыны, ён забяспечвае абарону і бяспеку, ён абараняе інтарэсы дзяржавы», - сказаў Кадыраў.

Ён адзначыў, што на сёння паводле іх падліках ва Усходняй Украіне 14 чачэнцаў, адзін чачэнец загінуў і яшчэ чацвёра атрымалі раненні. «14 чачэнцаў з'явіліся ў Данецку і ўжо столькі шуму паднялі, а калі туды батальён адправіць, то ўявіце, што будзе?» - сказаў ён.

Апошнія навіны