BE RU EN

Пасажыры Нацыянальнага аэрапорта будуць плаціць збор ад $2,5 да $5

  • 1.06.2014, 19:14

Пасажыры, якія вылятаюць з Нацыянальнага аэрапорта Менск, з 1 чэрвеня абавязаны выплачваць збор на развіццё інфраструктуры аэрапорта.

Такое рашэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў Беларусі №459.

У адпаведнасці з дакументам з пасажыраў ва ўзросце 12 гадоў і старэй будзе спаганяцца плата ў памеры $5, а з пасажыраў ад 2 да 12 гадоў - у памеры $2,5.

Не будзе спаганяцца плата з дзяцей, якія вандруюць у рамках рэалізацыі гуманітарных праграм, а таксама з транзітных і трансфэрных пасажыраў.

У Саўміне растлумачылі, што гэтая пастанова прынятая «ў мэтах развіцця грамадзянскай авіяцыі і комплекснай мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры».

Апошнія навіны