BE RU EN

Майдан заклікаў урад Украіны даць справаздачу за 100 дзён працы

  • 1.06.2014, 18:23

На Майдане Незалежнасці прайшло выніковае Народнае веча.

На тэрыторыі цэнтральнай плошчы ўкраінскай сталіцы ўвядуць дзеянне «сухога закона» і забароняць знаходжанне там пацешных персанажаў, з якімі фатаграфуюцца мінакі. Пра гэта са сцэны заявіў сотнік 4 сотні Майдана Мікалай Бондар, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Выступоўцы на Веча таксама заклікалі ўрад даць справаздачу аб 100 днях працы на Майдане ў наступную нядзелю, 8 чэрвеня. Таксама са сцэны быў зачытаны Маніфест, падпісаны некалькі дзён таму прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый Майдана.

На Майдане выступіў і будучы мэр Кіева Віталь Клічко. Ён запэўніў, што ў адміністрацыі сталіцы Украіны будзе працаваць прадстаўніцтва Майдана, а вуліцу Інстытуцкую пераймянуюць у вуліцу Нябеснай сотні. Людзі спачатку незадаволена рэагавалі на выступ Клічко, аднак падчас яго звароту на словах «перавыбраць Раду» прысутныя заапладавалі яму.

Афіцыйная частка веча завяршылася выкананнем гімна Украіны.

Апошнія навіны