BE RU EN

Прэзідэнт Абхазіі пагадзіўся сысці ў адстаўку

  • 1.06.2014, 17:10

Аляксандр Анкваб заявіў, што падае ў адстаўку з пасады прэзідэнта Рэспублікі Абхазія.

«У мэтах захавання стабільнасці ў краіне, у адпаведнасці з артыкулам 65 Канстытуцыі Рэспублікі Абхазія, я падаю ў адстаўку з пасады прэзідэнта Рэспублікі Абхазія. Заклікаю ўсіх да спакою, захавання грамадзянскага міру, правядзення новых выбараў у нармальнай абстаноўцы», - гаворыцца ў звароце Аляксандра Анкваба да народа, які прыводзіць ІТАР-ТАСС.

Парламент самаабвешчанай дзяржавы ў чацвер абвясціў вотум недаверу прэм'еру Леаніду Лакербаю, а прэзідэнту Аляксандру Анквабу прапанаваў добраахвотна скласці паўнамоцтвы. У суботу парламент краіны прагаласаваў за правядзенне пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў 24 жніўня.

Апошнія навіны