BE RU EN

ЕЗ спыніць перамовы адносна «Паўднёвай плыні»

  • 1.06.2014, 16:03

Перамовы адновяцца, калі Расея будзе выконваць нормы міжнароднага права.

Пра гэта заявіў чалец Еўракамісіі ў энергетыцы Гюнтэр Этынгер нямецкаму штотыднёвіку Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.

«Мы адновім перамовы, калі расейскі партнёр зноў стане выконваць нормы міжнароднага права і будзе гатовы да канструктыўнага супрацоўніцтва на аснове нашага энергетычнага заканадаўства», - адзначыў Этынгер.

З ягоных слоў, «у абстаноўцы амаль грамадзянскай вайны на ўсходзе Украіны і пры тым, што Масква не прызнае ўрад Кіева, мы, напэўна, не прыйдзем ні да чаго ў нашых перамовах».

Нагадаем, 29 красавіка Газпром падпісаў мемарандум аб будаўніцтве аўстрыйскага ўчастка газаправода «Паўднёвая плынь». Магутнасць трубы складзе 32 млрд кубаметраў у год.

Мемарандум вяртае ідэю аб удзеле Газпрома ў Цэнтральна-Еўрапейскім газавым хабе, удзел Газпрома ў якім еўрапейская старана раней паспяхова заблакавала.

Апошнія навіны