BE RU EN

Віталь Клічко: Выбары ў Раду пройдуць бліжэйшым часам

  • 1.06.2014, 15:57

Раскол Украіны пачаўся з Вярхоўнай Рады - пры разглядзе моўнага пытання.

Пра гэта заявіў лідар партыі УДАР Віталь Клічко, які выступіў сёння на Народным веча ў Кіеве. Ён падкрэсліў, што выбары ў парламент павінны адбыцца бліжэйшым часам, піша ЛІГАБізнесІнформ.

«Ключавыя рэчы на сёння - змяніць уладу. Гэта мы робім крок за крокам. Адбыліся прэзідэнцкія выбары, выбары мэра, Кіеўскай рады. І мы ўпэўнены, што бліжэйшым часам павінны адбыцца выбары ў Вярхоўную Раду», - заявіў Клічко.

Клічко выказаў меркаванне, што толькі людзі павінны вырашаць, каму яны давяраюць, і гэта і ёсць люстрацыя. Людзі, якія сабраліся адрэагавалі на гэта задаволенымі воклічамі і апладысментамі.

Апошнія навіны