BE RU EN

Сорас прапанаваў ЕЗ план выратавання Украіны

  • 1.06.2014, 13:18

Фінансіст Джордж Сорас прапануе Еўразвязу ўвесці бясплатнае страхаванне для ўсіх, хто інвестуе ў эканоміку Украіны.

На ягоную думку, гэтым ЕЗ выратуе не толькі Украіну, але і сябе, піша The Guardian (пераклад - Inopressa).

Першапачаткова задуманы як "найшчыльнае аб'яднанне суверэнных дзяржаў", у выніку "крызісу еўра" Еўразвяз ператварыўся ў "нешта зусім іншае”, зазначае Сорас: дамінаваць у ім сталі "стасункі крэдытораў і дэбітораў, прычым краіны-крэдыторы дыктуюць умовы, якія замацоўваюць іх панаванне".

Між тым Расея ператвараецца ў "небяспечнага спаборніка ЕЗ, спаборніка з глабальнымі геапалітычнымі амбіцыямі, да таго ж гатовага да ўжывання гвалту".

Першае, што трэба зрабіць, гэта "перашкодзіць спробам Расеі дэстабілізаваць Украіну", і найлепшы спосаб дамагчыся гэтага - "прапанаваць тым, хто інвестуе ва Украіне ці мае там бізнэс, бясплатнае страхаванне ад палітычных рызык", піша фінансіст: "Калі ў поўнай меры сплаціць прадпрымальнікамі страты, звязаныя з непадуладнымі ім палітычнымі падзеямі, яны будуць сцякацца на новы адкрыты і перспектыўны рынак". Для гэтага давядзецца ўнесці змены ў еўрапейскі бюджэтны пакт, зазначае Сорас.

Гэткае страхаванне ўжо зрэалізаванае шэрагам прыватных і ўрадавых арганізацый, адзначае экспэрт, завастраючы ўвагу на прыкладзе Сусветнага банка. Ён прапануе наступную схему: "Зацікаўленыя ўрады павінны ўзяць на сябе функцыю перастрахавання і выкарыстоўваць свае ўстановы толькі для адміністравання страхавых полісаў. Кожны ўрад робіць сціплае прапарцыйнае ўліванне капіталу, а астатнюю частку абавязуецца даць у выглядзе гарантыйнай часткі, якая становіцца даступнай толькі тады і ў тым выпадку, калі фактычна адбудзецца выплата кампенсацыі за страты".

Са слоў Сораса, "у такіх гарантый ёсць адна характэрная асаблівасць: чым больш яны надзейныя, тым меншая імавернасць, што паўстане патрэба імі скарыстацца". "Перастрахаванні, мусібыць, стануцца збольшага бясплатнымі. Калі Еўразвяз будзе дзейнічаць хутка і пераканаўча, то здолее выратаваць і Украіну, і сябе самога", - высноўвае фінансіст.

Апошнія навіны