BE RU EN

Веча на Майдане: Мэр Клічко прымае прысягу (Відэа, анлайн)

  • 1.06.2014, 12:55

1 чэрвеня на Майдане Незалежнасці ў Кіеве праходзіць Веча.

Пастанова аб яго правядзенні была прынятая падпісантамі Маніфеста супольнасцяў Майдана, такім чынам больш за 50 грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Майданаў Украіны абвясцілі пра Веча, на якім заклікаюць да абмеркавання змен і будучага Майдана.

Падчас Веча прадстаўнікамі розных грамадскіх рухаў будзе прапанаванае супольнае бачанне далейшага фармату Майдана і яго фізічнага рэфарматавання.

На парадак дня Веча пастаўленыя пытанні аб прыняцці прысягі новаабраным мэрам Кіева Віталём Клічко паводле казацкіх традыцый, рэфармаванне заканадаўчай сістэмы і сістэма кантролю і справаздачнасці улады.

Кіян запрасілі далучыцца да ўшанавання памяці загінулых падчас трагічных падзей у краіне.

//www.youtube-nocookie.com/v/BUeNFKQ350o?version=3&hl=pl_PL

//www.youtube-nocookie.com/v/HQEhZZWrEHk?hl=pl_PL&version=3

Апошнія навіны