BE RU EN

Цімашчук: Уважаю сябе за ўкраінца і не буду мяняць свой пашпарт

  • 1.06.2014, 12:08

Паўабаронца «Зеніта» і нацыянальнай каманды Украіны Анатолій Цімашчук заявіў, што не плануе атрымліваць расейскае грамадзянства.

«Такія чуткі і прапановы сапраўды былі, калі я ўпершыню прыехаў у Санкт-Пецярбург. Цяпер жа ўсе ведаюць маё стаўленне да гэтага пытання. Я сябе ўважаю за украінца і не меруся мяняць свой пашпарт, таму ніхто мне нічога ўжо не прапануе», - падае словы Цімашчука «Террикон» са спасылкай на тэлеканал «1+1».

Апошнія навіны