BE RU EN

Егіпет увёў турыстычны падатак, Турцыя скасавала візы для беларусаў

  • 1.06.2014, 11:05

Навіны для турыстаў.

Міністэрства турызму Егіпта з 1 чэрвеня будзе збіраць падатак у суме 7 даляраў з усіх турыстаў, якія прыбываюць у аэрапорты Александрыі, Паўднёвага Сіная, Хургады, Луксора і Асуан.

Цягам 6 месяцаў падатак будзе таксама ўведзены ў міжнародным аэрапорце Марса-Алам.

Улады Егіпта прынялі такую пастанову праз тое, што прыбыткі краіны ад турызму ў I-м квартале гэтага года скараціліся да 1,3 млрд дал, што на 43% менш чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Дрэнныя фінансавыя паказчыкі прымусілі Міністэрства замежных спраў з траўня гэтага года павялічыць кошт турыстычнай візы з 15 да 25 даляраў.

Тым часам, міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Турцыяй аб узаемным скасаванні візавага рэжыму ўступае ў сілу з 1 чэрвеня гэтага года, паведаміў журналістам у чацвер у Менску прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з гэтым пагадненнем «грамадзяне дзвюх краін атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, рухацца транзітам, знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другой стараны без віз на тэрмін, які не перавышае 30 дзён з даты ўезду, але пры ўмове, што агульны тэрмін такога знаходжання складае не больш за 90 дзён цягам года».

Прадстаўнік МЗС Беларусі звярнуў увагу, што бязвізавы рэжым не распаўсюджваецца на паездкі з мэтай вучобы, навуковай дзейнасці, ўз'яднання сям'і, пражывання, а таксама работы (за выключэннем здзяйснення перавозак пасажыраў і грузаў).

Апошнія навіны