BE RU EN

На станцыі метро «Арсенальная» ў Кіеве выяўленая выбухоўка

  • 9.05.2014, 21:28

У Кіеве на станцыі метро «Арсенальная» затрымалі мужчын з самаробнай выбухоўкай.

Гэта паслужыла прычынай закрыцця станцыі. У аднаго з мужчын, які хацеў зайсці на станцыю, на спіне задыміўся і загарэўся заплечнік, паведамляе ТСН.

Мужчына быў не адзін, а з яшчэ адным хлопцам. Людзі выклікалі міліцыю. Таму правакатараў затрымалі. У заплечніку знайшлі самаробную выбухоўку і лёгкаўзгаральныя рэчывы невядомага паходжання, піша УНІАН.

Мужчыны не змаглі растлумачыць, навошта яны заносілі на станцыю метро выбухоўку. Іх затрымалі. Выбухоўку вывезлі з месца здарэння. Станцыю і навакольныя кавярні і крамы на некаторы час зачынілі, каб праверыць, ці няма там яшчэ небяспечных прадметаў. Зараз станцыю метро Арсенальная ўжо адкрылі для пасажыраў.

Апошнія навіны