BE RU EN

Баевікі штурмавалі санаторый у Данецку

  • 9.05.2014, 18:35

Чуваць стрэлы і аўтаматныя чэргі.

У Данецку больш сотні ўзброеных тэрарыстаў ачапілі санаторый «Шахцёрскія зоры» ў Будзёнаўскім раёне горада. Пра гэта пішуць «Навіны Данбаса».

«Яны прыехалі сюды на «КамАЗах» . На тэрыторыі санаторыя размяшаюцца каля 120 жаўнераў унутраных войскаў. Былі чутныя аўтаматныя чэргі. У некаторых тэрарыстаў у руках былі гранатамёты. Большасць мелі стрэльбы, былі некалькі аўтаматаў Калашнікава. Яны падпалілі некалькі пакрышак», - гаворыцца ў паведамленні.

Праз некалькі хвілін бою жаўнеры ўнутраных войскаў здалі зброю, пагрузіліся ў аўтобусы і з'ехалі. Каля санаторыя была заўважаная «Волга» з расейскімі нумарамі (Маскоўская вобласць).

Архіўнае фота Reuters

Апошнія навіны