BE RU EN

Ля «Менск-Арэны» затрымалі журналістаў

  • 9.05.2014, 18:05

Затрыманыя журналісты «Радыё Свабода», якія вялі онлайн-трансляцыю з менскіх вуліц.

Яна працягвалася амаль тры гадзіны. Каля «Менск-Арэны» карэспандэнта «Радыё Свабода» Валера Каліноўскага разам са здымачнай групай затрымалі.

Гэта адбылося ў прамым эфіры. За некалькі хвілінаў да затрымання журналіст паведаміў, што ўбачыў кіраўнікоў менскай міліцыі ў цывільным адзенні. Апошняе пытанне, якое паспеў задаць Валер Каліноўскі, было аб вялікай колькасці пустых бутэлек з-пад піва і гарэлкі, якія валяліся ля стадыёна.

Супрацоўнік службы бяспекі «Менск-Арэны», апрануты ў цывільнае, паведаміў, што затрыманых журналістаў маглі адвезці ў аддзяленне міліцыі Цэнтральнага раёна.

Апошнія навіны