BE RU EN

Беларус Калачоў выйграў Кубак Расеі па футболе

  • 9.05.2014, 17:17

«Растоў» упершыню ў гісторыі выйграў Кубак Расеі, абыграўшы ў серыі пасляматчавых пенальці «Краснадар».

Паядынак прайшоў у «Анжы-Арэне» ў Каспійску, піша «Прессбол».

Асноўны і дадатковы час завяршыўся без забітых мячоў, а ў серыі пенальці больш удачлівымі аказаліся футбалісты «Растова». Вырашальны ўдар правёў Ігар Лола.

Лепшы футбаліст Беларусі-2013 хаўбек «Растова» Цімафей Калачоў атрымаў траўму ў другім дадатковым тайме і быў вымушана заменены. Беларускі брамнік растоўскай каманды Антон Амельчанка знаходзіўся ў запасе, як і абаронца «Краснадара» Аляксандр Мартыновіч.

Беларускі паўабаронца «Растова» Цімафей Калачоў пасля перамогі над «Краснадарам» адзначыў, што гульня была вельмі напружанай. Акрамя таго, гулец заявіў, што адназначна біў бы пасляматчавы пенальці, калі б не траўма і вымушаная замена.

Апошнія навіны