BE RU EN

П'яныя расейцы вывесілі сцягі РФ на амбасадзе Грузіі ў Менску

  • 9.05.2014, 16:49

Расейскія заўзятары, якія прыехалі ў Менск на адкрыццё чэмпіянату свету па хакеі, вывесілі на агароджы амбасады Грузіі некалькі расейскіх сцягоў.

Як паведамляюць відавочцы, заўзятары знаходзіліся ў нецвярозым стане. Афіцыйнай рэакцыі ад супрацоўнікаў амбасады пакуль не было, так як 9 траўня ў ведамстве выходны, растлумачыў карэспандэнт, піша gazeta.ru.

Між тым супрацоўнікі мясцовай міліцыі, якія ахоўваюць грузінскую дыпламатычную місію, палічылі, што расейцы нічога сур'ёзна не парушаюць, і не сталі перашкаджаць вывешваць сцягі. Тым не менш праваахоўнікі не далі зняць з флагштока грузінскі сцяг.

Апошнія навіны