BE RU EN

Сямёра ўзброеных баевікоў затрыманыя ў Днепрапятроўску

  • 9.05.2014, 15:45

У Днепрапятроўску падчас мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі, міліцыя затрымала семярых чалавек.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

«У іх было канфіскавана 2 складаных нажа, 2 газавых балончыка, кастэт, 2 драўляныя біты і гумовая дубінка. Адзін з хлопцаў быў апрануты ў бронекамізэльку і будаўнічую каску, пры сабе меў пакет з малатком і развадным ключом. Папярэдне затрыманыя патлумачылі, што вышэйзгаданыя прадметы патрэбныя былі ім для самаабароны», - гаворыцца ў паведамленні.

Затрыманымі апынуліся мясцовыя жыхары ва ўзросце ад 20 да 26 гадоў.

Міліцыя ўстанаўлівае, з якой мэтай знаходзіліся на масавых мерапрыемствах і мелі пры сабе канфіскаваныя рэчы.

Апошнія навіны