BE RU EN

«Мірныя пратэстоўцы» ў Марыупалі ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава

  • 9.05.2014, 15:30

Чарговы доказ, што сепаратысты ў Марыупалі, нядрэнна ўзброеныя.

На відэа з гэтага горада відаць, як у аднаго з «мірных жыхароў» з кішэні тырчыць магазін да аўтамата Калашнікава.

Відэа распаўсюджваецца ў сетцы пад назвай «Людзей забіваюць на вуліцах» і было знята адным з удзельнікаў атакі на ўкраінскіх вайскоўцаў.

Неадпаведнасць дэклараванай «мірнасці» заўважылі карыстальнікі сацыяльных сетак.

Нагадаем, сёння сепаратысты пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ Генштаба УС Расеі захапілі аддзяленне міліцыі ў Марыупалі.

Апошнія навіны