BE RU EN

Начальнік адэскай міліцыі затрыманы і этапаваны ў Кіеў

  • 9.05.2014, 15:04

Начальнік Адэскага гарадскога ўпраўлення міліцыі Андрэй Нятрэбскі затрыманы.

Пра гэта заявіў падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік МУС Арсэн Авакаў, паведамляе Думская.net.

Паводле яго слоў, у цяперашні час Андрэя Нятрэбскага ўжо этапавалі ў Кіеў.

Ён удакладніў, што начальнік гарадскога УУС затрыманы ў рамках расследавання падзей 2 траўня.

Нагадаем, грамадскасць Адэсы абвінавачвае мясцовую міліцыю ў злачыннай бяздзейнасці падчас сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў, якія прывялі да чалавечых ахвяр. Міліцэйскае кіраўніцтва падазраецца і ў вызваленні затрыманых баевікоў з турэмнага ізалятара.

2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутыкненні прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў . У выніку загінулі, па афіцыйных дадзеных, 46 чалавек. Некалькі сотняў людзей траўмаваныя.

Супрацьстаянне пачалося пасля таго, як на Аляксандраўскім праспекце сабралася група прарасейскіх баевікоў (многія - у масках і з бітамі), якія напалі на марш «За адзіную Украіну».

Апошнія навіны