BE RU EN

Беларусь атрымае $2 мільярда ад Расеі

  • 9.05.2014, 13:22

Расея ў траўні пералічыць Беларусі $2 мільярда для падтрымання золатавалютных рэзерваў.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння журналістам, кажучы пра вынікі праведзеных напярэдадні ў Маскве перамоваў з кіраўніцтвам Расеі, перадае БелТА.

"Мы дамовіліся аб тым, што Расейская Федэрацыя, як гэта і было абяцана, пералічыць нам $2 мільярда, - заявіў ён. - Гэта адбудзецца ўжо ў траўні. Думаю, што праз тыдзень мы гэтае пытанне вырашым".

Лукашэнка падкрэсліў, што гэтыя крэдытныя рэсурсы будуць выкарыстаныя для папаўнення золатавалютных рэзерваў.

Апошнія навіны