BE RU EN

Футбалістка «Барселоны» забіла дзіўны гол з цэнтра поля (Відэа)

  • 9.05.2014, 13:11

19-гадовая футбалістка Вірджынія Тарэчыла змагла забіць гол з цэнтра поля ў матчы чэмпіянату Іспаніі супраць «Севільі».

Ёй удалося перакінуць брамніка каманды суперніка, і гэты яе супергол адразу атрымаў фантастычную папулярнасць у Інтэрнэце, піша РБК.

«Барселона» ўжо стала чэмпіёнам, а пасля перамогі над «Севільяй» з лікам 4:0 адарвалася ад найбліжэйшага пераследніка на дзесяць ачкоў. Тарэчыла мае досвед выступленняў за зборную Іспаніі, яна была членам «Чырвонай фурыі» на чэмпіянаце Еўропы 2013 года ў Швецыі. Кумірам юнай футбалісткі, адной з самых прыгожых у каталонскай камандзе, з'яўляецца Хаві. Вірджынія таксама, як і Хаві, выступае на пазіцыі паўабаронцы, і часам ёй атрымоўваецца забіваць вельмі прыгожыя галы. Але мяч, забіты ў вароты «Севільі», стаіць асабняком - усё ж такі, падобнае можна ўбачыць у сучасным футболе не часта.

http://pics.smotri.com/player.swf?file=v27428438fcc&autoStart=false&str_lang=rus&xmlsource=http%3A%2F%2Fpics%2Esmotri%2Ecom%2Fcskins%2Fblue%2Fskin%5Fcolor%2Exml&xmldatasource=http%3A%2F%2Fpics.smotri.com%2Fskin_ng.xml

Апошнія навіны