BE RU EN

Узброеныя баевікі атакавалі калонію ў Данецку

  • 9.05.2014, 12:43

Захопленая зброя.

У Данецку ўзброеныя людзі ў масках ажыццявілі напад на дзяжурную частку папраўчай калоніі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

Зламыснікі прыехалі ў калонію на 4 аўтамабілях. Праніклі ў каравульнае памяшканне, дзе знаходзіцца дзяжурная частка. Нападнікі завалодалі пісталетам Макарава і трыма аўтаматамі Калашнікава без патронаў.

Ніхто з супрацоўнікаў калоніі не пацярпеў. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Нагадаем, сёння днём сепаратысты спрабавалі зладзіць правакацыю падчас правядзення мітынгу ў гонар Дня Перамогі ў цэнтры Данецка.

Апошнія навіны