BE RU EN

Фінал «Еўрабачання»: Украіна - першая, Беларусь - другая

  • 9.05.2014, 12:33

Тэа выступіць у фінале «Еўрабачання» пад другім нумарам.

Пра гэта стала вядома ў ноч на 9 траўня, піша БелТА.

Украінка Марыя Ярэмчук выступіць першай, Юрый Вашчук - другім, а сёстры Талмачовы з Расеі - пятнаццатымі. Усяго ў фінале праспяваюць 26 выканаўцаў.

Другі паўфінал «Еўрабачання», у якім узялі ўдзел прадстаўнікі 15 краін, прайшоў 8 траўня ў Капенгагене. У дзесятку пераможцаў увайшлі Швейцарыя, Славенія, Польшча, Румынія, Нарвегія, Грэцыя, Мальта, Беларусь, Фінляндыя, Аўстрыя.

Апошнія навіны