BE RU EN

Таранціна адклікаў пазоў за публікацыю сцэнара «Ненавіснай васьмёркі»

  • 9.05.2014, 10:47

Кінарэжысёр Квенцін Таранціна адклікаў свой судовы пазоў да кампаніі Gawker Media.

Пры гэтым ён захаваў за сабой права вярнуцца да падачы скаргі ў будучыні, перадае BBC.

Пра падачу пазову стала вядома ў канцы студзеня. З-за ўцечкі сцэнара Таранціна раней абвясціў пра адмову ад далейшай працы над гэтым фільмам.

Спасылка на 146-старонкавы сцэнар «Ненавіснай васьмёркі» заставалася на сайце defamer.gawker.com і пасля таго, як адвакаты Таранціна запатрабавалі ад уладальнікаў сайта прыбраць яе.

Галоўны рэдактар партала Джон Кук заявіў, што публікацыя сцэнара, які па спасылцы любы карыстальнік можа спампаваць цалкам, - гэта частка іх працы па прадастаўленні інфармацыі.

Апошнія навіны