BE RU EN

200 спецназаўцаў з ЗША ўдзельнічаюць у вучэннях ля межаў Беларусі

  • 9.05.2014, 9:52

Вучэнні праходзяць на тэрыторыі краін Балтыі.

Пасля вучэнняў вайскоўцы будуць кансультаваць мясцовых калегаў.

Каля 200 вайскоўцаў спецназа ўзброеных сіл ЗША і падраздзяленняў падтрымкі возьмуць удзел у сумесных манеўрах у краінах Балтыі і падрыхтоўцы вайскоўцаў ва Усходняй Еўропе, паведамілі журналістам прадстаўнікі амерыканскага абароннага ведамства, перадае ІТАР-ТАСС.

Прыкладна 40 спецназаўцаў, паведамілі ў Пентагоне, ужо задзейнічаныя ў двухтыднёвых вучэннях НАТА пад кодавай назвай Вясновы шторм (Spring storm), якія праходзяць у Эстоніі. Яшчэ 140 спецназаўцаў з ЗША разам з вайскоўцамі з сямі іншых дзяржаў прымуць удзел у манеўрах Палаючы меч (Flaming sword), якія пройдуць у траўні ў Латвіі і Літве.

Пасля завяршэння вучэнняў, заявілі прадстаўнікі Мінабароны ЗША, амерыканскія спецназаўцы на працягу двух месяцаў зоймуцца ў трох прыбалтыйскіх рэспубліках і двух дзяржавах Усходняй Еўропы моўнай і тактычнай падрыхтоўкай мясцовых вайскоўцаў.

Апошнія навіны