BE RU EN

У пасажыра цягніка з Масквы ў Беларусі канфіскавалі зброю са свастыкай

  • 9.05.2014, 9:29

У цягніку Масква - Калінінград беларускімі мытнікамі выяўленая торба са зброяй і ваеннай амуніцыяй з нацысцкай сімволікай.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Ашмянскую мытню.

«Пры даглядзе аднаго з вагонаў цягніка Масква - Калінінград на мытным пасту Гудагай (Гродзенская вобласць) у торбе былі выяўленыя тры пісталета, а таксама розная ваенная амуніцыя, як мяркуецца, часоў Другой сусветнай вайны, з нацыскай сімволікай - свастыкай», - паведамілі ў мытні.

Уладальнік торбы не змог растлумачыць, якім чынам у яе трапілі гэтыя прадметы. Дакументаў на іх правоз ён не меў.

Апошнія навіны