BE RU EN

Украінскія памежнікі адбілі атаку на КПП пад Луганскам

  • 8.05.2014, 21:13

Узброеныя людзі вылучылі патрабаванне, каб памежнікі склалі зброю і здаліся.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Сёння вечарам блізу 40 ўзброеных асоб распачалі спробу захапіць пункт пропуску Ізварын у Луганскай вобласці.

«А 18.00 у пункт пропуску пад'ехалі 2 мікрааўтобусы нібыта для афармлення на выезд з Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі, падчас афармлення з мікрааўтобусаў выбегла блізу 40 ўзброеных асоб, якія акружылі пункт пропуску і навялі на персанал зброю.

«Узброеныя асобы высунулі патрабаванне, каб памежнікі склалі зброю і здаліся, інакш праз 30 секунд будзе адкрыты агонь», – адзначылі ў ведамстве.

Украінскія памежнікі адмовіліся выканаць патрабаванне і занялі абарону, пасля чаго невядомыя пачалі закідваць пункт пропуску «кактэйлямі Молатава». У адказ памежнікі адкрылі агонь.

Паводле звестак ведамства, у гэты час у пункце пропуску ўзнік пажар, з папярэдніх дадзеных, праз «кактэйлі Молатава». Узброеныя асобы селі ў мікрааўтобусы і схаваліся ўглыб ўкраінскай тэрыторыі. Праца пункта пропуску «Ізварына» часова прыпыненая.

Апошнія навіны