BE RU EN

Медыкі папярэджваюць аб нападах кляшчоў

  • 8.05.2014, 20:49

Ужо 218 чалавек звярнуліся да медыкаў з укусамі кляшчоў.

У мінулым годзе на гэтую ж дату зваротаў было на парадак менш. Спецыялісты кажуць, што гэтай вясной членістаногія прачнуліся ўжо ў пачатку сакавіка, на месяц раней, чым звычайна. Пры гэтым уважаецца, што іх асноўны «сезон палявання» яшчэ не надышоў.

Як паведамілі onliner.by ў Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, пачатак масавай актыўнасці кляшчоў прагназуецца на травень. Пры гэтым вынікі даследавання кажуць, што ў гэтым годзе колькасць іксодавых кляшчоў не перавышае сярэднія шматгадовыя паказчыкі.

З 218 чалавек, якія звярнуліся ў арганізацыі аховы здароўя, 77 – дзеці. Зарэгістравана 13 выпадкаў барэліёзу Лайма. Клешчавога энцэфаліту гэтай вясной не было. Спецыялістамі абласнога ЦГЭ і ГЗ даследавана 150 кляшчоў, знятых з людзей. Паказчык іх заражанасці – 16,5%.

Апошнія навіны