BE RU EN

Захопленая гарадская рада Аўдзееўкі

  • 8.05.2014, 20:41

Будынак аўдзееўскай гарадской рады захапілі невядомыя ў балаклавах.

Пра гэта паведамляюць «Навіны Данбаса» са спасылкай на мясцовых жыхароў.

Паводле звестак журналістаў, ніякіх патрабаванняў захопнікі пакуль не вылучалі, інфармацыі аб пацярпелых яшчэ няма.

У паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі, якія перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГРУ.

Апошнія навіны