BE RU EN

Ля Івацэвічаў сутыкнуліся два аўтамабілі з Украіны

  • 8.05.2014, 20:01

8 траўня ў Івацэвіцкім раёне ў выніку ДТЗ пацярпеў грамадзянін Украіны. Ён быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу.

Каля 4.30 на 149- м км дарогі Берасце-Масква 41-гадовы жыхар Ровенскай вобласці, які кіраваў «ВАЗам-111940», сутыкнуўся з аўтамабілем «Мерседэс», які рухаўся ў спадарожным напрамку ззаду яго, паведамляе БелаПАН.

Паводле папярэдніх звестак, украінскі аўтамабіліст не выканаў патрабавання знаку «Рух прама» і ажыццявіў манеўр развароту. У выніку кіроўца «Ваза» атрымаў закрыты пералом ключыцы і дастаўлены ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую лякарню. Кіроўца «Мерседэса» - грамадзянін Украіны, 43-гадовы жыхар Івана-Франкоўскай вобласці - не пацярпеў.

Паводле факту ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што абодва ўкраінцы былі цвярозыя, маюць пасведчанні кіроўцы.

Апошнія навіны