BE RU EN

На Палтаўшчыне напалі на канвой, які перавозіў затрыманых сепаратыстаў

  • 8.05.2014, 18:59

Неизвестный мужчина на автомобиле «ВАЗ - 2121» пытался помешать движению конвойной колонны.

Невядомы мужчына на аўтамабілі «ВАЗ-2121» спрабаваў перашкодзіць руху канвойнай калоны.

Каля 16 гадзін 8 траўня супрацоўнікі спецпадраздзялення МУС, якія вярталіся з усходніх абласцей Украіны, ажыццяўлялі канваіраванне затрыманых сепаратыстаў.

На ўездзе ў пасёлак Рэшацілаўка Палтаўскай вобласці, невядомы мужчына на аўтамабілі «ВАЗ-2121» спрабаваў перашкодзіць руху канвойнай калоны, паведамілі Цензор.НЕТ.

Гэта было расцэнена як напад на канвой, і была ўжытая агнястрэльная зброя. Мужчына, які знаходзіўся ў салоне «Нівы», загінуў. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група міліцыі і пракуратуры, а таксама абласное кіраўніцтва ўсіх праваахоўных ведамстваў. Далейшае расследаванне будзе ажыццяўляць пракуратура, якая дасць адэкватную прававую ацэнку гэтаму факту.

Фота: zn.ua

Апошнія навіны