BE RU EN

Амерыканец растварыўся ў паветры (Відэа)

  • 8.05.2014, 18:55

Дзіўныя кадры былі нядаўна апублікаваныя на YouTube.

Камеры вонкавага назірання, устаноўленыя на вуліцы горада Джэксан, штат Ваёмінг, зафіксавалі, як выпадковы мінак у лічаныя секунды раствараецца ў паветры. Ніхто не можа патлумачыць тое, што адбылося.

Незвычайнае відэа знятае ноччу. На апублікаваных ніжэй кадрах відаць, як чалавек ідзе ўздоўж аўтастрады, аднак у нейкі момант пачынае даволі хутка знікаць. У выніку ад яго застаюцца ўсяго дзве светлыя кропкі. Якім чынам мужчыну на відэа атрымалася растварыцца ў паветры, невядома, інфармуе news.еizvestia.com.

«За сваё жыццё я бачыла шмат дзіўных рэчаў, але гэта відовішча самае незвычайнае. Не ўяўляю, як у яго гэта атрымалася», - напісала адна з каментатараў роліка на YouTube Маргарэт Пфайфэр.

Апошнія навіны