BE RU EN

СБУ даказала дачыненне Мінабароны РФ да фінансавання тэрарыстаў

  • 8.05.2014, 17:37

Камерцыйная структура Міністэрства абароны Расеі спрабавала пералічыць буйную суму данецкай фірме.

Пра гэта заявілі ў прэс-цэнтры СБУ.

«Галоўнае ўпраўленне добраўпарадкавання войскаў» (Масква) са свайго філіяла ў Севастопалі спрабавала пералічыць праз адзін з банкаў 100 млн. рублёў (31, 94 млн.грн.) на рахунак фірмы з прыкметамі фіктыўнасці ў Данецку. Плацёж ажыццяўляўся як падпіска за неіснуючыя будаўнічыя працы», - заявілі ў прэс-цэнтры.

Але, па атрыманых аператыўных дадзеных спецслужбы, гэтыя сродкі павінны былі выкарыстоўвацца для забеспячэння незаконнай дзейнасці тэрарыстычных груп і правядзення падрыўных акцый падчас святкавання Дня Перамогі ва Украіне.

«Незаконныя банкаўскія аперацыі былі своечасова прыпыненыя. Рахункі фіктыўнага данецкага прадпрыемства заблакаваныя», - праінфармавалі ў СБУ.

Апошнія навіны