BE RU EN

Вялікабрытанія адпраўляла эсмінец на перахоп расейскага авіяносца

  • 8.05.2014, 16:52

Вялікабрытанія прывяла ў дзеянне эсмінец HMS Dragon для адсочвання расейскага авіяносца, які знаходзіцца паблізу яе прыбярэжных вод.

Пра гэта паведамляе Reuters.

«Эсмінец быў прыведзены ў дзеянне 7 траўня і адпраўлены на перахоп атрада баявых караблёў Паўночнага флоту, на чале якіх цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал Флота Савецкага Саюза Кузняцоў», - заявіў прадстаўнік Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Раней паведамлялася, што атрад расейскіх баявых караблёў зайшоў у Ла-Манш, піша «Газета.Ru».

5 траўня амерыканскія вайскоўцы заявілі, што расейскія стратэгічныя бамбавікі далёкай авіяцыі Ту-95 праляцелі побач з узбярэжжам Каліфорніі, а таксама побач з выспай Гуам, на якой размешчаная амерыканская ваенная база.

Апошнія навіны