BE RU EN

У цэнтры Марыупаля абстралялі аўтобус

  • 8.05.2014, 16:12

Падчас інцыдэнту пасажыры не пацярпелі.

У цэнтры Марыупаля невядомыя абстралялі пасажырскі аўтобус «Багдан», пры гэтым ніхто не пацярпеў. Пра гэта пішуць мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках.

«У 14:55 быў абстраляны пасажырскі аўтобус «Багдан», які ехаў па цэнтры горада. На шчасце, ніхто не пацярпеў», - гаворыцца ў паведамленні

У прэс-службе Марыупальскага горупраўлення міліцыі інцыдэнт з аўтобусам пакуль не каментуюць.

«У 14.57 стала вядома, што марыупальскія міліцыянты і ўнутраныя войскі Украіны цяпер праводзяць спецаперацыю каля будынка гарсавета», - дадалі мясцовыя жыхары.

Раней паведамлялася, што ўкраінскія вайскоўцы атачылі будынак Марыупальскага гарсавета. Па інфармацыі з сацыяльных сетак, у цэнтры горада ідзе стральба, чутныя аўтаматныя чэргі. Каля гарсавета ваенныя паднялі зброю ўверх і пачалі страляць у паветра.

Апошнія навіны