BE RU EN

BMW выпусціла першы электрычны скутэр

  • 8.05.2014, 16:03

Нямецкая кампанія BMW прадставіла першы электрычны максіскутэр C evolution.

Курс на экалагічнасць быў узяты пры выпуску першага электрамабіля BMW i3, да якога хутка далучыцца гібрыдны i8. C evolution створаны ў рамках той жа праграмы. Модулі батарэі ідэнтычныя тым, што выкарыстоўваліся ў i3, толькі іх не восем, а ўсяго тры. 8 кВт зараджаецца як ад спецыяльнай прылады, так і ад звычайнай разеткі, прычым узровень зарада ў 80% дасягаецца крыху больш чым за дзве гадзіны. Яе магутнасці хапае прыкладна на 100 км, піша «Корреспондент».

Кошт экалагічнага і мабільнага двухколавага транспартнага сродку - 15 750 еўра, але эксплуатацыя абыйдзецца, у сярэднім, у 1 еўра за падзарадку.

Скутэр важыць 265 кг, але маса гарманічна размеркаваная дзякуючы размяшчэнню батарэй, якія ўяўляюць сабой цэнтр цяжару.

Максімальная магутнасць C evolution - 47,5 л.с. з 72 Нм крутоўнага моманту, прычым рухавік можа працаваць у чатырох розных рэжымах - Eco Pro, Road, Sail і Dynamic, якія адрозніваюцца характарыстыкамі разгону і тармажэння.

Фота: BMW
Фота: BMW
Фота: BMW
Фота: BMW
Фота: BMW
Фота: BMW
Фота: BMW

Апошнія навіны