BE RU EN

П'яны кіроўца Suzuki знёс прыпынак у Менску

  • 8.05.2014, 13:33

Сёння раніцай рабочыя прыбіралі тое, што засталося ад канструкцыі прыпынку на скрыжаванні сталічных вуліц Мазурава і Скрыпнікава.

Як аказалася, яна атрымала такія моцныя пашкоджанні ў выніку ДТЗ. У прыпынак уляцеў Suzuki Grand Vitara, якім кіраваў п'яны малады чалавек, паведамілі ў ДАІ Фрунзенскага раёна, піша onliner.by.

«За рулём знаходзіўся хлопец 1993 г. н ., - паведамілі інспектары. - З яго слоў вынікае, што ён ехаў па вул. Мазурава (з боку Лабанка ў напрамку МКАД). На скрыжаванні паварочваў налева і, як ён сам сцвярджаў, не справіўся з кіраваннем. Машына апынулася на тратуары і ўрэзалася ў прыпынак. Гэта было каля 03:00, таму, на шчасце, людзей, якія чакалі транспарт, там не было. Абыйшлося толькі механічнымі пашкоджаннямі - кіроўца таксама не пацярпеў».

«Маладога чалавека затрымалі на месцы здарэння, - дапоўнілі ў ДАІ. - Па вонкавых прыкметах ён быў п'яны. На медаглядзе гэта пацвердзілася. У выдыханым паветры выявілі каля 1,3 праміле. Характэрна, што кіроўца атрымаў правы толькі ў жніўні мінулага года. Для яго гэта першы выпадак нецвярозага кіравання. Віну ён прызнаў цалкам».

Фото: Chukch, forum.onliner.by

Апошнія навіны