BE RU EN

Выбух у Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Ф. Скарыны

  • 8.05.2014, 13:30

У лабараторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны днём 8 траўня адбыўся выбух.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, надзвычайнае здарэнне адбылося падчас вопытаў, якія праводзіў навуковы супрацоўнік. У яго руках адбыўся выбух колбы без наступнага гарэння.

З рэзанай ранай рукі супрацоўнік універсітэта дастаўлены ў бальніцу, іншых пацярпелых няма.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны