BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Расеяй сёння кіруюць тэрарысты (Відэа)

  • 8.05.2014, 12:17

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі заявіў, што Украіна знаходзіцца пад уздзеяннем тэрарыстаў, якія знаходзяцца ва ўладзе ў Расеі.

Станіслаў Шушкевіч, першы старшыня Вярхоўнага Савета незалежнай Беларусі, наведвае Украіну ў складзе дэлегацыі Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай.

Пра гэта перадае «5 канал».

Падчас прэс-канферэнцыі Станіслаў Шушкевіч заявіў, што Расею сёння ўзначальваюць тэрарысты.

«Украіна апынулася пад уздзеяннем нават не «старэйшага брата», а тэрарыстычнага акружэння суседняй краіны, на жаль, гэта тэрарыстычнае акружэнне цяпер гэту дзяржаву ўзначальвае», - заявіў Шушкевіч.

Апошнія навіны